Лукашэнка павіншаваў жыхароў Мядзела і Мядзельскага раёна з 700-годдзем горада | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА
Фота з архіва
27 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Мядзела і Мядзельскага раёна з 700-годдзем горада. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Багатая гісторыя раёна пісалася многімі пакаленнямі яго жыхароў. На гэтым доўгім шляху былі ўзлёты і падзенні, але самае галоўнае, што, прайшоўшы праз час і выпрабаванні, Мядзельшчына здолела захаваць свае непаўторныя каларыт і традыцыі», — гаворыцца ў віншаванні.
Цяпер знакаміты азёрны край, радзіма народнага паэта Максіма Танка, вядомы далёка за межамі Беларусі шматлікімі здраўніцамі, дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам «Зубраня» і Нацыянальным паркам «Нарачанскі», адзначыў Кіраўнік дзяржавы. «Але самае вялікае багацце — працавітыя і гасцінныя людзі, якія сваёй штодзённай працай робяць лепшай і прыгажэйшай нашу Айчыну і сваю малую радзіму», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам і гасцям Мядзельшчыны моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту, а раёну — працвітання.