Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў калектыў Кіраўскага філіяла АТ «Апатыт» з 95-годдзем стварэння камбіната | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота АТ «Апатыт»

13 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Кіраўскага філіяла АТ «Апатыт» (Расія) з 95-годдзем з дня стварэння камбіната — буйнейшага ў свеце вытворцы высакасортнай фасфатнай сыравіны. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Амаль 60 гадоў гарнякоў камбіната звязваюць стабільныя кантакты з лідарам сусветнага кар’ернага аўтамабілебудавання — Беларускім аўтамабільным заводам, — гаворыцца ў віншаванні. — У кар’ерах Кольскага Запаляр’я выкарыстоўваюцца менавіта нашы БЕЛАЗы. І ў мільёнах тон здабытай апатыт-нефелінавай руды, якую заслужана называюць каменем урадлівасці, ёсць важкі ўклад беларускіх машынабудаўнікоў».

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што паспяховае супрацоўніцтва прамысловых гігантаў будзе садзейнічаць далейшаму росту вытворчых паказчыкаў і яшчэ больш умацуе эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў прадпрыемству развіцця і працвітання, а яго калектыву — моцнага здароўя, шчасця і новых працоўных здзяйсненняў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть