Прэзідэнт

Лукашэнка павіншаваў Мадуру з перамогай на выбарах Прэзідэнта Венесуэлы | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Нікалас Мадура. Фота AP Photo

29 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру з чарговай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Жыхары вашай краіны такім шляхам падтрымалі курс на пабудову сучаснай і незалежнай дзяржавы, у якой народ можа самастойна вызначаць свой лёс. У вельмі няпростых умовах венесуэльскаму ўраду ўдалося выйсці на паступальнае аднаўленне эканомікі і павышэнне ўзроўню жыцця звычайных грамадзян. Цвёрдую пазіцыю афіцыйнага Каракаса добра чуваць на усіх міжнародных пляцоўках», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што пад кіраўніцтвам Нікаласа Мадуры Венесуэла прадоўжыць упэўнена крочыць па шляху ўмацавання свайго суверэнітэту, развіцця кампетэнцый па шматлікіх напрамках.

«Мінск гатовы прымаць у гэтым актыўны ўдзел, што было пацверджана ў час нядаўняга візіту прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Каракас. Разлічваю, што да канца года мы зможам сустрэцца з Вамі і прадметна абмеркаваць стан выканання нашых дамоўленасцей», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадуру выдатнага здароўя і невычэрпнай энергіі для рэалізацыі ўсіх планаў па будаўніцтве моцнай і працвітаючай Венесуэлы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть