Спорт

Міжнародны турнір па мастацкай гімнастыцы «Хрустальная ружа» стартаваў у Мінску

26 ліпеня, Мінск . У сталічным Палацы гімнастыкі стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы «Хрустальная ружа»,

На спаборніцтвы заявіліся больш за 200 грацый з Беларусі, Расіі, Малайзіі, Азербайджана, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Арменіі і Казахстана. У турніры сеніёрак выступяць усе мацнейшыя гімнасткі нашай краіны: прызёр Алімпійскіх Гульняў у Токіа і чэмпіёнка свету Аліна Гарнасько, медалістка планетарнага форуму Настасся Салас, а таксама прызёры іншых буйных міжнародных стартаў Лізавета Зоркіна, Дар’я Ткачова, Аліна Рэчкіна, Ганна Кандрашына, Дар’я Вярэніч і Дар’я Грохатава.

У спаборніцтвах юніёрак прыме ўдзел тытулаваная Ніколь Лявута, кампанію якой складуць Ніка Косціна і Кіра Бабкевіч. Галоўнымі саперніцамі беларусак у барацьбе за медалі стануць расійскія спартсменкі, якія прадстаўляюць Акадэмію «Нябесная грацыя». Акрамя індывідуальных спаборніцтваў будуць разыграны медалі ў групавых практыкаваннях, дзе выступяць чэмпіёнкі нядаўніх Гульняў краін БРІКС і Гульняў «Дзеці Азіі» Арыяна Пархачова, Юлія Дружыніна, Ясенія Парэцкая, Аляксандра Курак, Настасся Жукавец і Каміла Баранава. Акрамя юніёрак і сеніёрак лепшых на «Хрустальнай ружы» вызначаць грацыі да 2013 і да 2015 года нараджэння.

«Наш турнір вельмі душэўны і добры, арганізатары клапоцяцца аб кожнай удзельніцы. «Хрустальная ружа» — гэта свята мастацкай гімнастыкі, за прыгажосць якога адказваюць не толькі вобразы і выступленні, але і бэкграўнд. Радуе, што на трыбунах заўсёды аншлагі, з кожным годам растуць узровень трансляцый, правядзення і прызоў, кожная гімнастка павязе з сабой нешта на памяць. Выступленні праходзяць з дзесяці раніцы і да дзевяці вечара, што сведчыць аб вялікім інтарэсе ўдзельнікаў», — сказала галоўны суддзя спаборніцтваў, медалістка Алімпіяды-2012 Любоў Чаркашына.

Пераможцы турніру ў мнагабор’і стануць вядомы заўтра, а ў нядзелю адбудуцца фіналы асобных відаў. Уваход на трыбуны Палаца гімнастыкі свабодны, трансляцыю спаборніцтваў гледачам прапануе тэлеканал «Беларусь 5», сачыць за падзеямі на «Хрустальнай ружы» таксама можна на Youtube-канале Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть