Эканоміка

Мінлясгас плануе экспартаваць у 2024 годзе рэкордную колькасць піламатэрыялаў за ўсю гісторыю


Фота з архіва

11 кастрычніка, Шклоўскі раён . Міністэрства лясной гаспадаркі плануе экспартаваць у 2024 годзе рэкордную колькасць піламатэрыялаў за ўсю гісторыю. Аб гэтым у час рабочай паездкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскі раён кіраўніку дзяржавы далажыў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік,

За студзень-верасень лесагаспадарчыя ўстановы сістэмы Мінлясгаса рэалізавалі больш за 788 тыс. куб.м, што на 12,5 працэнта вышэй за мінулагоднія вынікі. У міністэрстве разлічваюць па выніках года выйсці на лічбу 1 млн куб.м.

Паводле слоў Аляксандра Куліка, гэта будзе рэкордны паказчык. «У бягучым годзе — я гавару гэта адказна — мы паб’ём рэкорд і паставім мільён кубаметраў піламатэрыялаў на экспарт. У гісторыі такога не было. Максімум да 800 тысяч мы падыходзілі», — заявіў міністр.

Пры гэтым асноўным рынкам збыту, як расказалі ў ведамстве, застаецца Кітай. Сюды экспартуецца каля паловы піламатэрыялаў.

Што датычыцца вартасных выражэнняў, то за студзень-верасень аб’ём экспарту лесапрадукцыі і паслуг склаў $135 млн. Гэты паказчык вырас практычна на 16 працэнтаў. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў і паслуг у цэлым складае амаль 20 працэнтаў. Для параўнання: у папярэднім годзе яна была на ўзроўні 10,6 працэнта.

«Кан’юнктура рынку цяпер працуе ў наш бок. Цэны на экспарт добра падняліся, таму цяпер усе ўмовы для нас ёсць», — сказаў Аляксандр Кулік.

«Але нам патрэбна дабаўленая вартасць, ты ж не забывай», — падкрэсліў Прэзідэнт.

«Не могуць жа ўсе мэблю вырабляць. На рынку патрэбны і піламатэрыялы», — заўважыў міністр.

«Зразумела, так. Толькі каб яны (замежныя вытворцы. — Заўвага ) з нашых матэрыялаў потым мэблю не рабілі і нам не везлі», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть