Грамадства

Моцныя ліўні, навальніцы і да 36 градусаў чакаецца сёння ў Беларусі


Фота з архіва

17 ліпеня, Мінск . У Беларусі 17 ліпеня чакаюцца навальніцы, моцныя ліўні і да 36 градусаў спёкі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Сёння ўдзень па ўсходзе краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў, па паўднёвым усходзе месцамі 35-36 градусаў вышэй за нуль.

У Мінску раніцай чакаецца навальніца, месцамі пройдуць моцныя ліўні. Удзень максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30 градусаў, вецер заходні, 4-9 м/с.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть