Эканоміка

Нацбанк павысіць нарматыў абавязковых рэзерваў банкаў у замежнай валюце і стаўкі па крэдыце авернайт


Фота з архіва

12 ліпеня, Мінск . Праўленнем Нацыянальнага банка прыняты рашэнні аб павышэнні нарматыву абавязковых рэзерваў банкаў у замежнай валюце і ставак па крэдыце авернайт. Аб гэтым са спасылкай на Нацбанк.

Так, з 1 жніўня нарматыў адлічэнняў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у фонд абавязковых рэзерваў ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце павышаецца з 18 працэнтаў да 20 працэнтаў. А з 17 ліпеня стаўкі па крэдыце авернайт — з 10,5 працэнта да 11 працэнтаў гадавых.

Прынятыя рашэнні будуць садзейнічаць падтрыманню цэнавай і фінансавай стабільнасці, а таксама нададуць дадатковы імпульс працэсам дэвалютызацыі беларускай эканомікі, запэўнілі ў Нацбанку.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть