«Нам ёсць што паказаць, аб чым расказаць». Старшыня Пінскага гарвыканкама аб «Марафоне адзінства»
8 лістапада, Пінск . Пінску ёсць што паказаць і аб чым расказаць гасцям «Марафону адзінства». Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Пінскага гарвыканкама Валерый Рабкавец,
«Нам прыемна адчуваць сябе ўдзельнікамі такой маштабнай грамадска-культурнай акцыі, як «Марафон адзінства». Нам ёсць што паказаць і аб чым расказаць. Пінск уносіць значны ўклад у развіццё вобласці і рэспублікі», — сказаў Валерый Рабкавец.
Паводле слоў старшыні Пінскага гарвыканкама, сёння практычна кожнае прадпрыемства горада праходзіць мадэрнізацыю, будуюцца новыя прадпрыемствы. «Нашы брэнды ведаюць не толькі ў рэспубліцы. Гэта «Пінскдрэў», «Палессе», «АМКАДОР». А яшчэ ў Пінску вялікая колькасць помнікаў гісторыі. Пінск — старажытны горад. Раю гасцям пачаць знаёмства з горадам з Музея Беларускага Палесся, прайсціся па пешаходнай вуліцы, дзе знаходзіцца шмат помнікаў гісторыі», — адзначыў ён.
Валерый Рабкавец дадаў, што ўдзельнікі «Марафону адзінства» і госці горада, азнаёміўшыся з Пінскам, абавязкова захочуць сюды вярнуцца. «Думаю, «Марафон адзінства» яшчэ мацней аб’яднае і з’ядняе наш народ», — рэзюмаваў старшыня гарвыканкама.
Фота Віталя Піваварчыка