Падтрымка сям’і — нацыянальны прыярытэт |
Паводле даных сацдаследаванняў, сям’я і дзеці займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў структуры каштоўнасцей беларусаў.
Найбольш важнай у жыцці сям’ю лічаць 73% грамадзян, дзеці з’яўляюцца галоўнай каштоўнасцю для 68,1% беларусаў (45% хочуць выхоўваць дваіх дзяцей)*.
У Беларусі кожная трэцяя сям’я двухдзетная; 123 тыс. сем’яў — шматдзетныя (выхоўваецца больш як 400 тыс. дзяцей).
Падтрымка сям’і — нацыянальны прыярытэт Беларусі.
У рэспубліцы рэалізуецца комплекс мер дзяржпадтрымкі:
— выплата дапамог у сувязі з нараджэннем дзяцей (на першае дзіця — Br4330, другое і наступных дзяцей — Br6062);
— штомесячныя выплаты на дзяцей да 3 гадоў (на першае дзіця — Br777,81, другое і наступных дзяцей — Br888,92);
— прадастаўленне сямейнага капіталу шматдзетным сем’ям (адкрыта больш за 141 тыс. дэпазітных рахункаў);
— дзяржаўная падтрымка пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылля;
— дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога;
— гарантыі ў сферы адукацыі, аховы здароўя, пенсійнага, працоўнага, падатковага і жыллёвага заканадаўства.
Пашыраны працоўныя гарантыі для працуючых бацькоў:
— уведзены бацькоўскі водпуск,
— магчымасць дыстанцыйнай работы,
— шэраг гарантый, прадугледжаных для маці, распаўсюджаны на бацькаў.
Для даведкі
У Беларусі 14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці і 21 кастрычніка — Дзень бацькі. Гэтыя святы паміж сабой аб’ядноўвае Тыдзень бацькоўскай любові.
У 2024 годзе на забеспячэнне сістэмы дапамог і праграмы сямейнага капіталу выдзелена каля Br3,8 млрд, або каля 1,5% ВУП.
* Згодна з вынікамі даследавання, праведзенага ў красавіку 2023 года Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны