Спорт

Паступілі ў продаж білеты на матч футбольных зборных Беларусі і Расіі


Фота з архіва

8 мая, Мінск . Паступілі ў продаж білеты на таварыскі матч нацыянальных футбольных зборных Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Кошт білетаў складае ад Br10 да Br30, у залежнасці ад месца на трыбуне стадыёна. Білеты можна набыць на сайце ticketpro.by або ў пунктах продажаў кампаніі ў Беларусі.
 
Сустрэча футбалістаў Беларусі і Расіі адбудзецца 7 чэрвеня ў Мінску на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама», пачатак матчу ў 20.00. Апошні раз зборная Беларусі праводзіла гульню на дамашнім стадыёне ў лістападзе 2021 года супраць зборнай Іарданіі.

Раней зборныя Беларусі і Расіі правялі чатыры таварыскія паядынкі: двойчы сапернікі згулялі ўнічыю і два разы выйгравалі расіяне.

Пасля сустрэчы ў Мінску беларускія футбалісты правядуць спарынг з камандай Ізраіля, які адбудзецца 11 чэрвеня ў Будапешце.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть