У свеце

Пяскоў: заявы прэзідэнта РФ аб ядзерным стрымліванні зроблены ва ўмовах беспрэцэдэнтнай канфрантацыі


Фота з архіва ТАСС

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заявы расійскага лідара Уладзіміра Пуціна аб ядзерным стрымліванні зроблены ва ўмовах беспрэцэдэнтнай канфрантацыі і прамога ўцягвання ядзерных дзяржаў Захаду ў канфлікт ва Украіне. На гэта ўказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

«Не толькі на гэты раз, і раней разважлівыя кіраўнікі дзяржаў, разважлівыя палітыкі добра разумелі сур’ёзнасць заяў прэзідэнта Пуціна, тым больш калі размова ідзе пра такую беспрэцэдэнтную канфрантацыю, справакаваную прамым уцягваннем заходніх краін, у тым ліку і ядзерных дзяржаў, у канфлікт вакол Украіны», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне журналіста аб тым, ці разумеюць палітыкі на Захадзе сур’ёзнасць зробленых напярэдадні заяў Пуціна.

Адказваючы на пытанне, ці можна лічыць агучаныя напярэдадні новаўвядзенні ў ядзерную дактрыну РФ як пэўны сігнал Захаду, Пяскоў сказаў: «Гэта трэба лічыць пэўным сігналам».

Пяскоў адзначыў, што цяпер ажыццяўляецца карэкціроўка параметраў ядзернага стрымлівання з улікам «тых элементаў напружанасці, якія складваюцца па перыметры» граніц Расіі. Пры гэтым прэс-сакратар Крамля сказаў, што час публікацыі абноўленай ядзернай дактрыны РФ ён пакуль назваць не можа.

Прэзідэнт РФ правёў 25 верасня пастаянную нараду Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі па ядзерным стрымліванні. У адкрытай частцы нарады было ўступнае слова Пуціна, дзе ён расказаў аб праекце абноўленай ядзернай дактрыны РФ. У дакуменце агрэсію супраць Расіі з боку любой няядзернай дзяржавы, але з удзелам або пры падтрымцы ядзернай дзяржавы прапануецца разглядаць як іх сумеснае нападзенне на Расійскую Федэрацыю. Таксама ў абноўленай рэдакцыі дакладна фіксуюцца ўмовы пераходу Расіі да прымянення ядзернай зброі. Расія будзе разглядаць такую магчымасць пры атрыманні дакладнай інфармацыі аб масіраваным старце сродкаў паветрана-касмічнага нападзення і перасячэнні імі расійскай дзяржаўнай граніцы. Як удакладніў Пуцін, маюцца на ўвазе самалёты стратэгічнай і тактычнай авіяцыі, крылатыя ракеты, беспілотнікі, гіпергукавыя і іншыя лятальныя апараты. Таксама Расія пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі. У тым ліку калі праціўнік, выкарыстоўваючы звычайную зброю, стварае крытычную пагрозу суверэнітэту.

Дзеючая цяпер рэдакцыя ядзернай дактрыны РФ, у якую плануецца ўнесці змяненні, была зацверджана ў чэрвені 2020 года. Яна прыйшла на змену аналагічнаму дакументу, прынятаму за 10 гадоў да гэтага.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть