Эканоміка

Прадпрыемствы кансервавай галіны ў 2024 годзе павялічылі нарыхтоўку малін, чарніц, буякоў і брусніц 

2 кастрычніка, Мінск . Прадпрыемствы кансервавай галіны ў 2024 годзе павялічылі нарыхтоўку малін, чарніц, буякоў і брусніц. Аб гэтым паведаміла журналістам галоўны спецыяліст аддзела аграпрамысловай інтэграцыі і нарыхтовак сельскагаспадарчай сыравіны канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алена Андрэева ў прэс-цэнтры .

«Прадукцыя з пладоў, агародніны і ягад запатрабавана круглы год. Штогод для перапрацоўкі нарыхтоўваецца 150-170 тыс. т розных відаў сыравіны. З іх 100-115 тыс. т — гэта плады і ягады. Практычна палавіна ідзе ў кансервавую галіну, палавіна — на вінаробства. І ў гэтым аб’ёме каля 90-100 тыс. т прыпадае на наш айчынны яблык. Таксама мы нарыхтоўваем 50-55 тыс. т агародніны», — сказала Алена Андрэева.

«Перапрацоўчыя арганізацыі сумесна з сельгасарганізацыямі, сялянскімі і фермерскімі гаспадаркамі стварылі стабільныя сыравінныя зоны па пладова-ягаднай і агародніннай сыравіне. Важна забяспечваць гарантаваныя пастаўкі сыравіны з пэўнымі якаснымі характарыстыкамі. Вытворчасць кансерваў — гэта адно, дзіцячае харчаванне — другое, хутка замарожаная прадукцыя — трэцяе, фруктова-ягадныя напаўняльнікі — чацвёртае. Патрабаванні да сыравіны розныя. Для вырашэння гэтых праблем сёння практычна чвэрць арганізацый кансервавай галіны маюць уласныя сыравінныя зоны. Гэта дзевяць арганізацый краіны. У вінаробстве такіх зон менш: з 20 арганізацый сыравінныя зоны маюць тры», — адзначыла прадстаўнік «Белдзяржхарчпрама».


Ва ўласных сыравінных зонах вырошчваюцца не толькі традыцыйныя віды (яблык, морква, буракі), але і шчаўе, цукровая кукуруза, зялёны гарошак, бружмель, буякі, чырвоныя і чорныя парэчкі, агрэст. «Акрамя гэтага, мы вядзём пастаянную работу па закупцы сыравіны ў насельніцтва як праз свае стацыянарныя прыёмныя пункты, так і шляхам прыёмкі сыравіны ад нарыхтоўчай сістэмы спажывецкай кааперацыі. У 2023 годзе з уласных сыравінных зон кансервавых заводаў мы на перапрацоўку ўзялі каля 20 працэнтаў усяго аб’ёму нарыхтаванай кансервавай сыравіны», — звярнула ўвагу Алена Андрэева.

«Сёння для прамысловай перапрацоўкі мы закупляем і нарыхтоўваем больш за 45 відаў айчыннай сыравіны. Гэта яблык, груша, сліва, алыча, вішня, вінаград, розныя віды садовых і дзікарослых ягад, шэраг агароднінных культур, спаржавая фасоля, шчаўе, шпінат, спаржа. Добра ў гэтым годзе мы спрацавалі па маліне: да фактычных аб’ёмаў нарыхтоўкі па мінулым годзе гэта 112 працэнтаў. Чарніцы — 156 працэнтаў, буякі — 142 працэны. Брусніц мы нарыхтавалі ў тры-чатыры разы больш, чыім у мінулым годзе. Карыстаецца попытам перапрацаваная прадукцыя з выкарыстаннем патысонаў. Мы іх нарыхтавалі ў 2,5 раза больш, чым у мінулым годзе. Мы іх нарыхтавалі ў 2,5 раза больш, чым у мінулым годзе. Баклажан беларускі — 144 працэнты. Ну і традыцыйныя кабачкі, гарбузы. З апярэджаннем да ўзроўню мінулага года ідзе ў гэтым годзе нарыхтоўка ягад і яблыкаў. У стратэгіі развіцця кансервавай галіны стаіць штогадовы аб’ём нарыхтоўкі сыравіны 80 тыс. т. На сёння мы прынялі на перапрацоўку ўжо 64 тыс. т сыравіны. Цяпер мы прадаўжаем масавую нарыхтоўку яблыкаў, якую будзем весці практычна да канца года. Наперадзе нарыхтоўка холадаўстойлівых агароднінных культур. Вядзём нарыхтоўку гарбузоў», — праінфармавала прадстаўнік канцэрна.

Паводле яе слоў, прадпрыемствы кансервавай галіны ў асноўным працуюць з айчыннай сыравінай, але і выкарыстоўваюць і сыравіну, якая ў Беларусі не вырабляецца. «Сёння гэта абыкос, персік, апельсін, лімон, ківі, ананас, манга, аліўкі. Хочацца адзначыць цікавыя агароднінныя культуры, якія ў гэтым годзе пачалі перапрацоўваць прадпрыемствы кансервавай галіны — каперсы, перац халапенья і перац мексіканец», — рэзюмавала Алена Андрэева.

Фота Хрысціны Аксёнавай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть