У свеце

Прэзідэнт Бангладэш распусціў парламент


Фота Pixabay

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Бангладэш Шахабудзін Чупу распусціў парламент, каб сфарміраваць часовы ўрад пасля адстаўкі прэм’ер-міністра Шэйх Хасіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-рэліз, распаўсюджаны адміністрацыяй кіраўніка дзяржавы.

«На падставе рашэння па выніках сустрэчы прэзідэнта з кіраўнікамі трох відаў узброеных сіл, лідарамі розных палітычных партый, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і лідарамі руху «Студэнты супраць дыскрымінацыі» нацыянальны парламент быў распушчаны», — гаворыцца ў дакуменце.

Газета The Times of India паведаміла, што галоўным саветнікам часовага ўрада можа стаць лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Мухамад Юнус.

5 ліпеня на фоне масавых антыўрадавых выступленняў прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна выйшла ў адстаўку і пакінула краіну. Кіраванне рэспублікай ўзяла на сябе армія. Лідары пратэстуючых студэнтаў заявілі, што яны не прымуць ніякі ўрад, акрамя сфарміраванага студэнцкім рухам на чале з саветнікам Юнусам.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть