Спорт

Прэзідэнт НАК: поспехі беларускіх спартсменаў немагчымы без спартыўнай навукі і спартыўнай медыцыны 


Фота з архіва

10 кастрычніка, Мінск . Поспехі беларускіх спартсменаў немагчымы без спартыўнай навукі і спартыўнай медыцыны, заявіў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі Віктар Лукашэнка ў штаб-кватэры НАК Беларусі на адкрыцці міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Спорт. Медыцына. Навука», прысвечанай 10-годдзю стварэння Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту,

«Поспехі нашых спартсменаў, вядома, немагчымы без спартыўнай навукі і спартыўнай медыцыны. І тут РНПЦ спорту аказвае вялікую падтрымку і спартсменам, і спорту ў цэлым», — сказаў Віктар Лукашэнка.

Прэзідэнт НАК падзякаваў кіраўніку цэнтра і супрацоўнікам, якія працуюць у гэтай установе. «Дзякуючы вам работа гэта ідзе», — сказаў ён.

Віктар Лукашэнка заўважыў, што спартыўнай медыцыне намнога больш гадоў: «Больш за 50 гадоў таму яна атрымала развіццё ў нашай краіне. Але менавіта 1 кастрычніка, 10 гадоў таму, было прынята рашэнне аб зліцці спартыўнай медыцыны і спартыўнай навукі».

Паводле слоў прэзідэнта НАК, унікальны цэнтр мае сучаснае абсталяванне, падрыхтаваныя прафесійныя кадры, методыкі, тут выконваюць навуковыя даследаванні. Усё гэта прымяняецца на карысць Беларусі.

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту вядомы не толькі ў Беларусі, але і за межамі краіны, у прыватнасці ў РФ, Кітаі, краінах СНД. І сённяшняя канферэнцыя — яркае таму пацвярджэнне, дадаў прэзідэнт НАК.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть