У свеце

Пуцін заявіў, што ўжо 34 краіны выказалі жаданне падключыцца да работы БРІКС


Уладзімір Пуцін. Фота з архіва ТАСС

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаданне далучыцца ў той ці іншай форме да работы БРІКС выказалі ўжо 34 дзяржавы. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з высокімі прадстаўнікамі краін БРІКС, якія курыруюць пытанні бяспекі, паведамляе ТАСС.

«Мы не маглі пакінуць без увагі ўсё большую цікавасць да БРІКС з боку многіх дзяржаў. На сённяшні дзень аб жаданні ў той ці іншай форме падключыцца да дзейнасці нашага аб’яднання заявіла ўжо звыш трох дзясяткаў краін, дакладней — 34 дзяржавы», — сказаў расійскі лідар.

Пуцін адзначыў, што Расія, з’яўляючыся дзеючым старшынёй БРІКС у гэтым годзе, з вялікай адказнасцю падышла да арганізацыі сумеснай работы ў рамках аб’яднання. «На наша старшынства была ўскладзена асаблівая місія — усяляк садзейнічаць максімальна хуткай і арганічнай інтэграцыі новых краін-удзельніц ва ўсе брыкаўскія механізмы», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, у сувязі з усё большай цікавасцю краін да ўдзелу ў БРІКС разгорнута абмеркаванне мадальнасці новай катэгорыі дзяржаў-партнёраў, якую давядзецца зацвердзіць у Казані. Таксама Пуцін заявіў аб планах разгледзець кола магчымых кандыдатаў на атрыманне такога статусу.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть