Спорт
Сабаленка не згуляе на Уімблдонскім турніры
Фота Pixabay
1 ліпеня, Мінск . Трэцяя ракетка планеты Арына Сабаленка на згуляе на Уімблдонскім тэнісным турніры,
Сёння беларуска павінна была сустрэцца з амерыканскай тэнісісткай Эмінай Бектас, але вырашыла зняцца з турніру з-за праблем з плячом. Замест Сабаленка выступіць расіянка Эрыка Андрэева.
Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (16) у 1/64 фіналу будзе сапернічаць з амерыканкай Слоан Стывенс (50). У выпадку поспеху Азаранка ў 1/32 фіналу сустрэнецца з пераможцай гульні паміж чэшскай тэнісісткай Каралінай Плішкавай (46) і расіянкай Дзіянай Шнайдэр (30).