Шаранговіч закінуў першую шайбу ў сезоне НХЛ
Фота з архіва
4 лістапада, Мінск . Беларускі нападаючы «Калгары» Ягор Шаранговіч набраў першае ачко ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-2024/25,
У ноч на панядзелак па мінскім часе адбылося «дэрбі Альберты» паміж «Калгары» і «Эдмантанам». У пачатку трэцяга перыяду за «агеньчыкаў» вызначыўся Ягор Шаранговіч, зраўнаваўшы лічбы на табло (2:2). Аднак пасля гэтага ўзяцця варот у матчы закідвалі толькі «нафтавікі», якія атрымалі гасцявую перамогу з лікам 4:2. Тым не менш беларускі форвард каманды, якая прайграла, быў прызнаны трэцяй зоркай сустрэчы.
Для Шаранговіча гэта шайба стала першай у бягучым сезоне, пачатак рэгулярнага чэмпіянату Ягор прапусціў з-за траўмы. «Калгары» прайграў пяты матч з апошніх шасці, выправіць сітуацыю «Флэймз» паспрабуюць 6 лістапада ў гасцявым паядынку супраць «Манрэаля».