«Славянскі базар у Віцебску» збярэ ў бягучым годзе прадстаўнікоў 33 краін
Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск . «Славянскі базар у Віцебску» збярэ ў гэтым годзе прадстаўнікоў 33 краін, паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч,
Сімвалічна, што XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» збярэ ў гэтым годзе прадстаўнікоў 33 краін свету: ад Расіі да Індыі, ад Кітая да Калумбіі і гэтак далей. Так, напрыклад, у конкурсных праграмах фестывалю плануецца ўдзел прадстаўнікоў каля 22 дзяржаў, у тым ліку ў дзіцячым конкурсе мяркуецца ўдзел прадстаўнікоў з 15 краін, а ў дарослым — з 16 краін», — расказала Іна Адамовіч.
З кожным годам фестываль пашырае свае межы і прыцягвае прадстаўнікоў новых краін-удзельніц.
«Таму што мы, Беларусь, дружалюбная краіна і кожны, хто хоць раз пабываў на «Славянскім базары», упэўнена, абавязкова вернуцца ў гэту непаўторную, асаблівую атмасферу свята і ў наступным годзе, і не раз», — адзначыла намеснік начальніка.
«Асноўнымі тэмамі фестывалю стануць тэмы 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Года якасці, юбілейнай тэматыкі, таму што ў гэтым годзе святкуецца 110-годдзе ўраджэнца горада Віцебска кампазітара Марка Фрадкіна, 50-годдзе нашага легендарнага калектыву — заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля «Сябры». Тэма космасу будзе таксама адлюстравана ў фестывальнай праграме», — дапоўніла Іна Адамовіч.
У бягучым годзе «Славянскі базар» пройдзе з 9 па 15 ліпеня.