Спартсмены «Сталіцы» стартуюць у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе
Фота з архіва
23 кастрычніка, Мінск . Спартсмены «Сталіцы» шосты раз прымуць старт у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе,
Сёння ў французскім горадзе Лаваль чэмпіёны Беларусі ў першым паядынку групы 5 сустрэнуцца са шведскім клубам «Удэвала» (пачатак гульні ў 18.30). Заўтра падапечныя Аляксандра Чыбісава згуляюць са швейцарскай «Мінервай», а 26 кастрычніка сапернікам мінчан будзе гаспадар турніру французскі «Этуаль». Па выніках спаборніцтваў толькі пераможца гэтага квартэта выйдзе ў элітны раўнд кваліфікацыі чэмпіёнскай Лігі. У мінулым сезоне «Сталіца» не змагла прабіцца ў элітны раўнд, уступіўшы дарогу італьянскаму «Эбалі».
Усяго ў 23 папярэдніх розыгрышах Лігі чэмпіёнаў выступалі пяць беларускіх клубаў, якія правялі 99 матчаў, таму сённяшні паядынак «Сталіцы» стане юбілейным для беларускіх клубаў у галоўным кантынентальным турніры. У мінулым сезоне пераможцам Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе другі раз запар стала іспанская «Пальма», якая перамагла ў фінальным матчы «Барселону» з рэзультатам 5:1. Самым тытулаваным клубам Старога Свету з’яўляецца іспанскі «Інтэр Мовістар», ён пяць разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў, у «Барселоны» на адзін тытул менш.