Культура

Выстава беларускага мастацтва XVII-XIX стагоддзяў адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі 27 ліпеня


Фота Нацыянальнага мастацкага музея

24 ліпеня, Мінск . Выстава «Сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў мастацтве Беларусі XVII-XIX стст.» адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі 27 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Экспазіцыя выставы раскрывае ў першую чаргу сімвалічны аспект мастацтва Беларусі XVII-XIX стст., які раней разглядаўся ў такіх праектах у агульным кантэксце знаёмства з традыцыйнай культурай. Каля 100 твораў жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, старадрукаваных кніг, створаных на працягу гэтага перыяду, прадстаўляюць Нацыянальны мастацкі музей і Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Наведвальнікі ўбачаць чатыры тэматычныя раздзелы: сімвалы, атрыбуты і алегорыі ў выявах Багародзіцы, Ісуса Хрыста, яго вучняў і паслядоўнікаў. Экспазіцыя апошняй залы прысвечана партрэтнаму жывапісу, дзе на прыкладзе вобразаў дзяржаўных дзеячаў, духоўных асоб, сямейных пар адлюстравана няспынная традыцыя выкарыстання сімвалічных дэталей, якія раскрываюць патаемны сэнс твора.

Выстава прадоўжыць працаваць да 13 кастрычніка ў галоўным корпусе музея.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть