Вытворчасць сельгаспрадукцыі |
У Беларусі ў першым паўгоддзі 2024 года ў гаспадарках усіх катэгорый* выраблена сельскагаспадарчай прадукцыі на Br11,5 млрд.
Вытворчасць павялічылася на 10,2% у параўнанні з першым паўгоддзем 2023 года ў супастаўных цэнах.
У гаспадарках усіх катэгорый атрымана:
жывёлы і птушкі — 923,9 тыс. т**,
малака — 4410,2 тыс. т,
яек — 1839,8 млн штук.
На 1 ліпеня ў сельгасарганізацыях налічвалася 4,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы і 2,3 млн галоў свіней.
У рэспубліцы прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. У сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана амаль 3,2 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, што склала 32,5% ад плана***.
*У сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва.
**У жывой вазе.
***Па стане на 18 ліпеня.
Крыніцы: Нацыянальны статыстычны камітэт, Мінсельгасхарч Беларусі.