Эканоміка

У Беларусі разведана каля 50 відаў выкапняў, здабываецца больш за 20. Мінпрыроды аб патэнцыяле рэсурсаў 

20 верасня, Гомель . У Беларусі разведаны каля 50 відаў карысных выкапняў, здабываюцца з іх крыху больш за 20. На гэта звярнуў увагу намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў на палях Беларускага інвестыцыйнага форуму (БІФ) «Нетры-2014», які праходзіць 20 верасня ў Гомелі,

Як падкрэсліў Віктар Галанаў, у Беларусі мінеральна-сыравінная база прадстаўлена даволі вялікім спектрам. «Каля 50 відаў розных карысных выкапняў на сёння разведаны на тэрыторыі нашай краіны», — канкрэтызаваў ён.

«Здабываецца з іх крыху больш за 20. Тыя, якія на слыху ва ўсіх, — каменныя і калійныя солі, агульнабудаўнічыя карысныя выкапні — пяскі, гліны, даламіты, нафта. Але разам з тым вельмі вялікі патэнцыял мы бачым яшчэ ў тых карысных выкапнях, якія разведаны, але не здабываюцца», — сказаў намеснік міністра.

«На сёння ёсць што прапанаваць патэнцыяльнаму інвестару. Мы вельмі зацікаўлены ў прыходзе патэнцыяльнага інвестара. Для гэтага, лічу, створана максімальна эфектыўная база. Дзякуючы лічбавізацыі ўсе прапановы акумуляваны. Гэта і «Дарожная карта»(інвестара. — Заўвага ) Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, гэта і інтэрактыўная карта Белдзяржгеацэнтра, сайты Мінпрыроды, аблвыканкамаў, гэта значыць, інфармацыі для інвестара дастаткова», — лічыць Віктар Галанаў.

Паводле яго слоў, пакет прапаноў агучваецца і ў час замежных камандзіровак, на розных форумах, сустрэчах з інвестарамі розных дзяржаў.

«Дзяржавай прымаюцца максімальныя меры для таго, каб запрасіць як айчыннага, так і замежнага інвестара. Асабліва ў тэму распрацоўкі карысных выкапняў. Ёсць сёння патрэбнасць рэальнага сектара эканомікі як ва ўласных мінеральных рэсурсах, так і ў накіраванні рэалізацыі гэтых мінеральных рэсурсаў за мяжу. Патэнцыял высокі. Створана сур’ёзная нарматыўна-правая база, якая прадугледжвае льготы і прэферэнцыі для інвестараў. І мы сёння разлічваем на сур’ёзную плённую работу», — дадаў намеснік міністра ў размове з журналістамі.


Беларускі інвестыцыйны форум (БІФ) «Нетры-2024» сабраў у Гомелі больш за 250 прафесіяналаў. Форум прысвечаны прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу прыродных рэсурсаў і карысных выкапняў Беларусі. У ліку ўдзельнікаў — прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, бізнесмены, эксперты ў сферы прыродакарыстання і іншыя прафесіяналы.

Беларускі інвестыцыйны форум арганізуе Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Гомельскага аблвыканкама.

Фота Сяргея Халадзіліна

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть