Эканоміка

У Беларусі травы другога ўкосу ўбраны з амаль 70 працэнтаў плошчаў

19 чэрвеня, Мінск . У Беларусі травы другога ўкосу ўбраны з 69,8 працэнта плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 1250 тыс. га (89 працэнтаў ад плана). Убраны травы першага ўкосу на плошчы 1156,5 тыс. га, што складае 92,5 працэнта да скошанага. Травы другога ўкосу скошаны на 91,1 тыс. га, а ўбраны з плошчы 63,6 тыс. га — 69,8 працэнта да скошанага.

Нарыхтавана 6604 тыс. т сенажу — 49,6 працэнта да плана (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 206,2 тыс. т), 114,1 тыс. т сена (16,3 працэнта) і 211,4 тыс. т сіласу (1,03 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць з траў больш за 9,8 млн т кармавых адзінак. Да гэтага часу нарыхтавана 19,9 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць больш за 20,5 млн т, сенажу — 13,3 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,5 млн т), сена — 700,4 тыс. т.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть