Інфаграфіка
У Беларусі з 1 жніўня павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму |
Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 жніўня 2024 года па 31 кастрычніка 2024 года ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складзе Br433.
Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:
— працаздольнае насельніцтва — Br462,26;
— пенсіянеры — Br314,13;
— дзеці ва ўзросце да 3 гадоў — Br273,78;
— дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br365,55;
— дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br428,23.
У сувязі з павышэннем БПМ з 1 жніўня павялічваюцца:
— памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей;
— даплаты да пенсій;
— дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
— сацыяльныя пенсіі.
Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ад 23 ліпеня 2024 года №60.