Спорт

У Гомелі і Смаргоні вызначацца першыя чвэрцьфіналісты Кубка Беларусі па футболе


Фота Pixabay

26 ліпеня, Мінск . У розыгрышы футбольнага Кубка Беларусі вызначацца першыя ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі,

У стартавым матчы 1/8 фіналу футбалісты «Смаргоні» прымуць прадстаўніка
першай лігі нацыянальнага чэмпіянату — бабруйскую «Белшыну» (пачатак
гульні ў 18.30). У другім сённяшнім матчы футбалісты «Гомеля» згуляюць
на сваёй арэне з «Віцебскам» (пачатак гульні ў 21.00).

Заўтра яшчэ дзве каманды з другога дывізіёна паспрабуюць адолець прадстаўнікоў вышэйшай лігі. У Пінску мясцовая «Хваля» сустрэнецца са «Слуцкам», а віцебскі «Макслайн» у Мазыры будзе процістаяць «Славіі».

У нядзелю, 28 ліпеня, футбалісты БАТЭ прымуць у Барысаве жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», у Брэсце мясцовае «Дынама» згуляе з дзяржынскім «Арсеналам», а ў Магілёве «Днепр» будзе сапернічаць з «Іслаччу» з Мінскага раёна.

Сустрэча дзеючага ўладальніка трафея гродзенскага «Нёмана» і чэмпіёна краіны мінскага «Дынама» перанесена на больш позні тэрмін з-за ўдзелу гэтых клубаў у еўракубкавых турнірах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть