У МЗС РФ расказалі, як Расія будзе рэагаваць на заявы ЗША аб ядзернай зброі
Фота з архіва
8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія будзе рэагаваць на заявы Белага дома аб павелічэнні ядзернага арсенала ў адпаведнасці са сваёй ядзернай дактрынай, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыю Захараву.
Раней Белы Дом заявіў, што бачыць неабходнасць павялічыць свой ядзерны арсенал. Гэта заява выйшла адразу пасля завяршэння выступлення прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на пленарным пасяджэнні ПМЭФ.
«Учора прэзідэнт усё сказаў, ёсць ядзерная дактрына. Калі будзе неабходнасць у яе дапрацоўцы, будуць унесены карэктывы. Ёсць адпаведныя арсеналы. Я думаю, што гэта была рэакцыя Белага дома на пытанні іх грамадскасці, чаму ў Штатаў гэтых арсеналаў менш», — сказала Марыя Захарава, адказваючы на адпаведнае пытанне.
Таксама Марыя Захарава адзначыла, што ўлады ЗША павінны аб’яўляць аб такіх рэчах у прывязцы да сваіх нацыянальных інтарэсаў, а не зыходзячы са скарацечнай інфармацыйнай палітычнай кан’юнктуры.-0-