Інфаграфіка

Унікальныя славутыя мясціны: Касцёл Святога Казіміра |

Касцёл Святога Казіміра ў аг. Уселюб Гродзенскай вобласці — самы стары з каталіцкіх храмаў Беларусі, якія захаваліся.

Касцёл пабудаваны да 1433 года (дакладная дата невядомая).

Будынак перабудоўваўся на працягу XVI — XVIII стагоддзяў, аднак касцёл захаваў закладзеныя ў XV стагоддзі рысы гатычнага стылю.

Сучасны выгляд храм набыў у XIX стагоддзі, тады да яго была прыбудавана вежа-званіца.

У архітэктуры касцёла спалучаюцца традыцыі беларускага дойлідства і заходнееўрапейскай архітэктурнай школы.

Знешні выгляд храма даволі аскетычны: выцягнутыя лініі, стральчатыя вокны.

Над галоўным уваходам размешчана трох’ярусная званіца.

Галоўны скарб касцёла — скульптурная выява Маці Божай Новага Жыцця — адзіная ў Беларусі фігура Маці Божай цяжарнай.

Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Побач з касцёлам — парк плошчай амаль 11 га, закладзены ў XVIII ст. уладальнікамі Уселюба О’Руркамі. З’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Дрэвам-доўгажыхарам пейзажнага парку амаль 150 гадоў.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть