Устараненне наступстваў стыхіі: распрацоўка бураломаў |
У выніку ліпеньскай непагоды (шквалісты вецер з навальніцай)* пашкоджана больш як 41 тыс. га ляснога фонду.
Суцэльнай высечцы падлягаюць 18 тыс. га. З іх 14 тыс. га — у Гомельскай вобласці.
Найбольш пацярпелі лясы ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
На распрацоўцы бураломных участкаў у найбольш пацярпелых рэгіёнах задзейнічаны (на 01.08.2024):
Гомельская вобласць — 3731 работнік, 198 харвестараў, 376 адзінак тэхнікі для тралёўкі, 209 сартыментавозаў;
Магілёўская вобласць — 565 работнікаў, 67 харвестараў, 86 адзінак тэхнікі для тралёўкі, 60 сартыментавозаў.
Усяго па рэспубліцы плануецца нарыхтаваць больш за 5 млн куб.м драўніны з пашкоджанага стыхіяй ляснога фонду.
Неабходна:
да 1 лістапада — правесці суцэльныя санітарныя высечкі,
да 31 снежня — правесці выбарачныя санітарныя высечкі і прыбраць захламленасць.
Для даведкі
Лясы займаюць больш за 40 працэнтаў тэрыторыі рэспублікі.
За апошнія тры гады ў Беларусі лесааднаўленне праведзена больш як на 127 тыс. га.
*З-за праходжання 13-14 ліпеня навальнічнага фронту з парывамі ветру да 29 м/с у 43 раёнах пацярпелі 2654 населеныя пункты: у Брэсцкай вобласці — 33, у Гомельскай — 2272, у Гродзенскай — 54, у Магілёўскай — 295.
Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі, МНС