У свеце

З палону вярнуліся 103 ваенныя РФ, захопленыя УСУ ў Курскай вобласці 


Фота Мінабароны РФ

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія вярнула 103 сваіх ваенных, захопленых ва ўкраінскі палон у Курскай вобласці, у выніку перагавораў, пасрэднікам на якіх выступілі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Аб гэтым ТАСС паведамілі ў Мінабароны РФ.

«14 верасня бягучага года ў выніку перагаворнага працэсу з падкантрольнай кіеўскаму рэжыму тэрыторыі вернуты 103 расійскія ваеннаслужачыя, захопленыя ў палон у Курскай вобласці. Узамен перададзены 103 ваеннапалонныя УСУ», — адзначылі ў Мінабароны РФ.

У ведамстве ўдакладнілі, што пры вяртанні расійскіх ваеннаслужачых з палону пасрэдніцкую ролю гуманітарнага характару адыгралі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

«На гэты час усе расійскія ваеннаслужачыя знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама прадастаўлена магчымасць звязацца са сваякамі. Усе вызваленыя ваеннаслужачыя будуць дастаўлены ў Расійскую Федэрацыю для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расіі», — сказалі ў Мінабароны РФ.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть