Палітыка

Галоўчанка: у Беларусі і Кубы ёсць поўнае ўзаемаразуменне і ўзаемная падтрымка на палітычным узроўні

17 ліпеня, Мінск . У Беларусі і Кубы ёсць поўнае ўзаемаразуменне і ўзаемная падтрымка на палітычным узроўні. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канелем,

«Дазвольце мне перадаць самыя цёплыя, братэрскія прывітанні і найлепшыя пажаданні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Мы лічым, што менавіта ён запусціў новы цыкл нашых гандлёва-эканамічных адносін. Нягледзячы на вельмі няпростыя часы і ў нашым унутраным парадку дня, і ў сусветнай палітыцы, менавіта пасля вашай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі актывізаваліся абмен дэлегацыямі на розным узроўні, абмеркаванне і заключэнне сумесных здзелак у рамках нашых агульных эканамічных праектаў», — сказаў Раман Галоўчанка.

«Поўнасцю згаджуся з вамі, што на палітычным узроўні ў нас ёсць поўнае ўзаемаразуменне і ўзаемная падрымка. З групай іншых краін — нашых аднадумцаў, якія цвёрда адстойваюць свой суверэнітэт, мы сумесна процістаім шалёнаму знешняму націску. Я ўжо нават перастаў лічыць санкцыі, якія ўводзяцца ў адносінах да Беларусі кожны месяц, кожныя некалькі месяцаў. Таму мы з’ядналіся, знайшлі свае ўнутраныя сілы, унутраныя рэзервы, умацавалі сувязі з нашымі традыцыйнымі партнёрамі, такімі як Куба. І цвёрда ідзём па тым шляху, які намеціў наш народ», — адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Прэм’ер-міністр Беларусі нагадаў, што толькі ў мінулым годзе двойчы сустракаўся са сваім калегам — прэм’ер-міністрам Кубы. Чарговая сустрэча адбылася ў час бягучага візіту Рамана Галоўчанкі на Кубу. Акрамя таго, месяц таму ў Мінску прайшло пасяджэнне беларуска-кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

«У ходзе перагавораў з прэм’ер-міністрам Кубы былі падпісаны ў тым ліку дакументы, якія прадугледжваюць пастаўку беларускіх лякарстваў на Кубу і сучасных кубінскіх прэпаратаў у нашу краіну. Мы хочам, каб Беларусь стала хабам па пашырэнні інавацыйнай кубінскай фармацэўтычнай прадукцыі на рынках краін Еўразійскага эканамічнага саюза», — звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

Фота Паўла Арлоўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть