Эканоміка

ЕЭК вывучае стаўленне жыхароў краін ЕАЭС да прымянення штучнага інтэлекту ў электронным гандлі


Фота ЕЭК

26 красавіка, Масква /Эдуард Півавар . Еўразійская эканамічная камісія праводзіць апытанне насельніцтва аб стаўленні да прымянення ў Еўразійскім эканамічным саюзе сістэм штучнага інтэлекту ў сферы гандлю, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

«У сучасным свеце штучны інтэлект адыгрывае ўсё больш значную ролю ў штодзённым жыцці. Інтэлектуальныя сэрвісы — ад персаналізаваных рэкамендацый у анлайн-магазінах да інтэлектуальных чат-ботаў у службах падтрымкі — сталі неад’емнай часткай спажывецкага вопыту. Але пры ўсіх плюсах актыўнае прымяненне інструментаў штучнага інтэлекту ў гандлі звязана са шматлікімі рызыкамі, уключаючы злоўжыванне выкарыстаннем персанальных даных, прымяненне алгарытмаў, якія маніпулююць паводзінамі спажыўцоў. У сувязі з гэтым важнае значэнне маюць веды спажыўцоў аб адпаведных магчымасцях і рызыках», — адзначылі ў ЕЭК.

У камісіі лічаць, што меркаванне жыхароў дзяржаў-членаў ЕАЭС дасць магчымасць вызначыць прыярытэтныя напрамкі ўдасканалення сферы абароны правоў спажыўцоў ва ўмовах інфармацыйнага развіцця.

Апытанне прадоўжыцца да 30 ліпеня. Паўдзельнічаць у ім можна, запоўніўшы анкету на сайце ЕЭК.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть