Культура

«Скарбы Гродзеншчыны». Самабытны фестываль традыцыйнай культуры пройдзе ў Гродне


Фота gromc.by

3 верасня, Гродна . Прэзентацыя культурнай спадчыны, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, танцавальныя майстар-класы, нацыянальная кухня — усё гэта чакае гасцей абласнога фестывалю «Скарбы Гродзеншчыны», які пройдзе 7 верасня. Аб гэтым паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

«Дакрануцца да спадчыны душой» — такі яго дэвіз. І гэта сапраўды змогуць зрабіць усе, хто прыйдзе ў гэты дзень у цэнтральны гарадскі парк імя Жылібера.

Як расказалі ў АМЦНТ, адной з цэнтральных падзей свята стане выстава-прэзентацыя элементаў нематэрыяльнай культуры Гродзеншчыны, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

На танцавальным падворку можна будзе не толькі ўбачыць беларускія танцы розных эпох і павучыцца ім у час майстар-класаў. Аматараў танцаў чакаюць «спадарыня кадрыля», полька, кракавяк, падэспань, карапет, танец «На рэчаньку», «полька з выкрунтасамі», вальс і шмат іншага.

«Кухня з водарам традыцый» — гастранамічная пляцоўка, дзе пасля танцаў можна будзе падмацавацца традыцыйнымі беларускімі стравамі, сытнымі і смачнымі.

Як абяцаюць арганізатары, фестываль «Скарбы Гродзеншчыны» дасць магчымасць акунуцца ў багаты свет нашых продкаў разам з носьбітамі культурных і творчых традыцый Прынёманскага краю.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть