Культура

Залатыя, алімпійскія і касмічныя. Выстава аб гісторыі беларускай гадзіннікавай справы адкрылася ў Маскве


Фота Музея часу і гадзіннікаў у Маскве

12 верасня, Масква /Эдуард Півавар . У Музеі часу і гадзіннікаў у Маскве адкрылася выстава, якая расказвае пра гісторыю гадзіннікага майстэрства. Яна прымеркавана да 70-годдзя Мінскага гадзіннікавага завода,

Такая выстава арганізавана ў расійскай сталіцы ўпершыню. Экспазіцыя пачынаецца з арыгінальных дакументаў і чарцяжоў часоў будаўніцтва Мінскага гадзіннікавага завода, а таксама механізмаў і дэталей гадзіннікаў. Асаблівую ўвагу прыцягваюць першыя вырабленыя на мінскім заводзе экзэмпляры — гадзіннікі пад маркай «Заря» і «Минск», хранометры з сімволікай Алімпіяды-80 і мара ўсіх савецкіх жанчын — «Луч» з залатым бранзалетам. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікае раздзел «Луч» у космасе»: масквічы могуць убачыць гадзіннік, які быў на руцэ першай беларускай жанчыны-касманаўта Марыны Васілеўскай у час яе знаходжання на МКС, а таксама ўнікальныя фатаграфіі, падораныя маці Юрыя Гагарына работнікам завода.

Асобная частка экспазіцыі — сучасныя калекцыі завода. Гэта ў тым ліку лімітаваныя серыі «Мова», «Краски мира», «Расписные узоры» — тое, што звычайна раскупляецца сапраўднымі знатакамі. Рэкардсмен у гэтых адносінах — серыя, выпушчаная да юбілею завода: усе гадзіннікі калекцыі «Луч 70» былі раскуплены ўсяго праз дзевяць мінут з пачатку продажу.

«Гадзіннікавае майстэрства — гэта ўся гісторыя нашага завода, — сказала журналістам на адкрыцці выставы начальнік аддзела маркетынгу Мінскага гадзіннікавага завода Вольга Анцішына. — Мы 70 гадоў радуем нашых пакупнікоў, партнёраў нашымі цудоўнымі гадзіннікамі. Гісторыя завода вялікая і складаная, у нас былі ўзлёты і паденні. Наша гісторыя пачынаецца з 1953 года, і сёння мы прадставілі першыя гадзіннікі Мінскага гадзіннікавага завода».

«Таксама мы расказваем пра нашы вядомыя гадзіннікавыя механізмы 2209 і 1801. Гэтыя механізмы дагэтуль карыстаюцца папулярнасцю. Акрамя таго, мы прывезлі сучасныя калекцыі, дзе можна паглядзець на нашы дызайнерскія рашэнні, якія мы цяпер выкарыстоўваем. І, вядома, мы расказваем пра нашы новыя напрамкі, якія ёсць на Мінскім гадзіннікавым заводзе, пра нашы іміджавыя праекты. У мінулым годзе ў нас адбылася важная падзея — адкрыццё Музея гадзіннікавай справы Беларусі, дзе мы расказваем пра гісторыю не толькі нашага завода, але і гісторыю ўсёй беларускай гадзіннікавай вытворчасці. Сёння мы прывезлі частку нашых экспанатаў у Маскву ў Музей часу і гадзіннікаў, каб падзяліцца з расіянамі часцінкай гісторыі прадпрыемства, расказаць аб тым, што мы на плыву і прадаўжаем радаваць пакупнікоў сучаснымі калекцыямі», — адзначыла Вольга Анцішына.

 Прыняўшы ўдзел у прэзентацыі саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Аляксандр Шпакоўскі назваў Мінскі гадзіннікавы завод гонарам краіны. «Яго прадукцыя вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Мы шчыра ганарымся тым, што гэта прадпрыемства прадаўжае працаваць, выпускаць прадукцыю, якая з’яўляецца знакам якасці», — сказаў ён.

«Помніце, што час выбраў нас, наперадзе шмат пазітыўных, добрых момантаў, нягледзячы на тую няпростую сітуацыю, што складваецца вакол нашых краін», — дадаў дыпламат.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть