Унікальныя прыродныя славутасці ў Беларусі |
У Беларусі асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі займаюць амаль 2 млн га (каля 9% агульнай плошчы рэспублікі).
У рэспубліцы налічваецца 1354 асабліва ахоўныя тэрыторыі:
1 запаведнік — Бярэзінскі біясферны;
4 нацыянальныя паркі: «Белавежская пушча», «Браслаўскія азёры», «Нарачанскі», «Прыпяцкі»;
376 заказнікаў;
973 помнікі прыроды.
На асабліва ахоўных тэрыторыях функцыянуе 81 турыстычны маршрут і 24 экалагічныя сцежкі. З пачатку 2024 года прыродныя славутасці наведалі больш за 260 тыс. турыстаў.
Беларускія асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі прызнаны на міжнародным узроўні:
— Белавежская пушча з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА;
— тры асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі ўключаны ў Сусветную сетку біясферных рэзерватаў праграмы ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера»;
— 26 водна-балотных угоддзяў уключаны ў спіс міжнароднага значэння.
Крыніцы: Мінпрыроды.