Інфаграфіка

Будаўніцтва жылля ў Беларусі |

У Беларусі ў 2024 г. плануецца пабудаваць не менш як 4,4 млн кв.м жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай — 1,4 млн кв.м.

Па
выніках 2023 г. у Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю больш за 4,19 млн
кв.м жылля*. Для тых, хто мае патрэбу, — амаль 1,6 млн кв.м (37,9% ад
агульнага аб’ёму ўведзенага жылля).

Перспектыўным напрамкам у
вырашэнні жыллёвай праблемы з’яўляецца будаўніцтва арэнднага жылля.
Урадам плануецца штогадовае павелічэнне аб’ёмаў яго ўзвядзення.

У 2024 г. запланавана пабудаваць каля 355 тыс. кв.м арэнднага жылля.

Дынаміка будаўніцтва арэнднага жылля**:

2012 г. — больш за 12 тыс. кв.м

2022 г. — 151 тыс. кв.м

2023 г. — 316 тыс. кв.м

Для забеспячэння жыллём шматдзетных сем’яў у 2024 г. плануюць пабудаваць больш за 5 тыс. кватэр.

Значная
ўвага будзе ўдзелена развіццю сацыяльнай інфраструктуры. У рэгіёнах
запланавана будаўніцтва 20 дзіцячых садоў, 12 школ, 12 ФАКаў, 2
басейнаў, 18 аб’ектаў аховы здароўя.

* Дзяржаўная праграма
«Будаўніцтва жылля» на 2021-2025 гады арыентавана на штогадовае
павелічэнне будаўніцтва жылля для забеспячэння адной з асноўных
патрэбнасцей грамадзян — камфортным і даступным жыллём.

** Актыўнае будаўніцтва арэнднага жылля ў Беларусі пачалося ў 2012 годзе.

Крыніца: Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Белстат.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть