Палітыка

Пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз знаходзіцца на фінальнай стадыі 


Фота з архіва

26 верасня, Мінск . Пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз знаходзіцца ў фінальнай стадыі. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык перад пачаткам другога пасяджэння рабочай групы па турызме ў рамках Саюзнай дзяржавы,

Беларусь і Расія раней ратыфікавалі пагадненне аб узаемным прызнанні віз, цяпер яго нормы адпрацоўваюць зацікаўленыя службы і ведамствы дзвюх краін. «Ужо завяршаецца працэс узгаднення зацікаўленымі службамі пагаднення аб узаемным прызнанні віз на тэрыторыі дзвюх дзяржаў. Спадзяюся, з уступленнем у сілу гэтага дакумента ў нас значна актывізуюцца міжнародныя маршруты. Прыязджаючы ў Расійскую Федэрацыю, замежныя грамадзяне, маючы візу для ўезду, змогуць падарожнічаць па тэрыторыі Беларусі. Адпаведна і турысты, якія прыязджаюць у Беларусь, змогуць азнаёміцца з выдатным турыстычным патэнцыялам Расіі», — расказаў Алег Андрэйчык.

Намеснік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Вахрукоў звярнуў увагу, што ў рамках Саюзнай дзяржавы распрацаваны міжрэгіянальныя маршруты. Іх колькасць будзе павялічвацца.

У пасяджэнні рабочай групы прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі, турыстычнага бізнесу, транспартных структур, рэгіёнаў дзвюх краін і інш. Першае пасяджэнне рабочай групы адбылося 3 красавіка 2024 года ў Маскве на пляцоўцы міжнароднай выстаўкі-форуму «Расія».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть