Грамадства

«Больш за 30 працэнтаў тых, хто падаў заяву, — педкласаўцы і выдатнікі». Рэктар БДПУ аб абітурыентах 2024 года


Фота з архіва

17 ліпеня, Мінск . Больш за 30 працэнтаў абітурыентаў БДПУ імя М.Танка-  гэта выпускнікі педагагічных класаў і выдатнікі. Аб гэтым паведаміў рэктар універсітэта Аляксандр Жук.

«Кожны дзень падачы дакументаў сітуацыя мяняецца дынамічна. Да гэтага два выхадныя ў сувязі з гарачынёй назіраўся невялікі спад абітурыентаў, але ў панядзелак і аўторак мы мелі вельмі пазітыўную дынаміку. За ўчарашні дзень да нас прыйшло амаль 30 працэнтаў абітурыентаў. І ў канцы дня ў нас на 750 месцаў было амаль у два разы больш заявак. На некаторых спецыяльнасцях у нас ужо склаўся конкурс, у прыватнасці, на «псіхалогію», «гістарычную адукацыю», «рускую мову і літаратуру» — амаль два чалавекі на месца, па 1,5 чалавека на месца — на «пачатковую адукацыю» і іншыя спецыяльнасці», — расказаў Аляксандр Жук.

Рэктар адзначыў вялікую цікавасць абітурыентаў да педагагічных спецыяльнасцей.

«Вельмі прыемна, што сярод кантынгенту чвэрць — гэта выпускнікі педагагічных класаў. Акрамя таго, да нас падалі заяву 70 залатых медалістаў і ўладальнікаў дыпломаў з адзнакай. Такім чынам, ужо больш за 30 працэнтаў тых, хто падаў заяву — гэта педкласаўцы і выдатнікі», — праінфармаваў кіраўнік БДПУ.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть