Даты гісторыі: 80 гадоў Гродзенскай вобласці |
Гродзенская вобласць у 2024 годзе адзначае 80-годдзе з дня ўтварэння.
20 верасня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Гродзенская вобласць з цэнтрам у Гродне.
У 1944 годзе ў вобласці пражывалі 404,6 тыс. чалавек, з іх у гарадах — 73,6 тыс. (18 працэнтаў), у сельскай мясцовасці — 331,6 тыс. (82 працэнты).
Гродзенская вобласць сёння
Плошча — 25,1 тыс. кв.км.
Насельніцтва — 992,5 тыс. чалавек (10,8 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі).
Самыя буйныя гарады вобласці — Гродна (361 тыс. чалавек) і Ліда (103,9 тыс. чалавек).
Гродзенская вобласць валодае значным прыродна-рэсурсным, вытворчым і экспартным патэнцыялам.
Удзельная вага Гродзенскай вобласці ў ВУП краіны — 10,8 працэнта, ВРП рэгіёна — Br17 178,1 млн*.
У прамысловасці рэгіёна налічваецца больш за 1,3 тыс. прадпрыемстваў, у сельскай гаспадарцы — больш за 200 арганізацый.
У вобласці размешчана Беларуская атамная электрастанцыя.
Рэгіён багаты на гісторыка-культурныя славутасці, архітэктурныя помнікі, тут рэгулярна праводзяцца маштабныя святы і фестывалі.
*За студзень — жнівень 2024 года
Крыніцы: Гродзенскі аблвыканкам, Белстат, адкрытыя крыніцы