Культура
Фотавыстава «Вялікія людзі грамадзянскай авіяцыі» адкрылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск
Фота прэс-службы аэрапорта
12 ліпеня, Мінск . Пра лёсы, дасягненні, гісторыі жыцця вялікіх савецкіх авіятараў, якія вызначылі сусветнае развіццё галіны, можна даведацца на ўнікальнай фотавыставе «Вялікія людзі грамадзянскай авіяцыі», што адкрылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аэрапорта.
Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, урада Санкт-Пецярбурга, Камітэта па транспарце Санкт-Пецярбурга.
Выстава даступна 24/7 на 3 паверсе ў зоне вылету.