Палітыка

Галоўчанка аб супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі: ідзём выбраным курсам, не шарахаючыся ў бакі

29 ліпеня, Мінск . Беларусь у супрацоўніцтве з краінамі Афрыкі і Лацінскай Амерыкі строга прытрымліваецца выбранага курсу на пабудову доўгатэрміновых, трывалых адносін. Аб гэтым заявіў журналістам прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па міжнародных пытаннях,

Як падкрэсліў Раман Галоўчанка, гаворачы аб развіцці супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі, гэты рэгіён мае вялікае значэнне для Беларусі, асабліва з улікам велізарнага патэнцыяльнага рынку (насельніцтва больш за 600 млн чалавек) і прыродных запасаў карысных выкапняў, уключаючы нафту, літый, медзь, серабро. «Таму нам трэба паступова замацоўвацца, кожны год павялічваць нашу там прысутнасць», — абазначыў задачу прэм’ер-міністр.

Пакуль, паводле яго слоў, вынікі работы ў рэгіёне не зусім такія, якія хацелася б мець. Гэта разумеюць і ва ўрадзе, таму прымаюць меры для дасягнення жаданага выніку. «Мы не шарахаемся ў бакі. Выбралі курс, якім і рухаемся. Магчыма, дзесьці працэсы ідуць не так хутка, як нам хацелася б. Нехта прывык жыць больш расслаблена і ставіцца больш спакойна да часовага фактару. У нас такой магчымасці няма. Нам трэба ўсё хутка. Таму расслабленасць нашых партнёраў будзем кампенсаваць нашай напорыстасцю», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён нагадаў, што ўрад распрацаваў комплексную праграму работы з краінамі Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі, дзе сабрана інфармацыя аб тым, якая наменклатура айчыннай прадукцыі запатрабавана і якой сумы экспарту можна дасягнуць. Калі была праведзена гэта работа, стала зразумела, што асобныя прадпрыемствы рынак гэтых рэгіёнаў для сябе зусім не бачаць, адзначыў прэм’ер-міністр. Таму з боку ўрада з’яўляецца пэўны прэсінг, каб выправіць сітуацыю. «Урад выконвае маніторынгава-кантрольную функцыю», — растлумачыў ён.

Што датычыцца канкрэтных лічбаў экспарту, да якіх імкнецца Беларусь, то прэм’ер-міністр не стаў іх раскрываць публічна, тлумачачы гэта прычынамі эканамічнай бяспекі і нядобрымі намерамі канкурэнтаў: «За ўсімі нашымі поспехамі пільна сочаць. Не паспее яшчэ дым нашага самалёта развеяцца, як тут жа бягуць нашы так званыя сябры высветліць, якіх мы дабіліся вынікаў».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть