Грамадства

Галоўчанка прыбыў з афіцыйным візітам у Нікарагуа

18 ліпеня, Мінск . Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў з афіцыйным візітам у Нікарагуа,

У міжнародным аэрапорце імя Аўгуста Сесара Сандзіна прэм’ер-міністра Беларусі сустрэў саветнік Прэзідэнта Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Факунда Артэга Мурылья. У Манагуа ў кіраўніка беларускага ўрада запланаваны шэраг важных сустрэч для развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва з Нікарагуа.

Раней Раман Галоўчанка наведаў з афіцыйным візітам Венесуэлу і Кубу. Работа па развіцці супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі прадоўжыцца ў Нікарагуа. Паводле слоў кіраўніка беларускага ўрада, галоўная мэта — закласці трывалы фундамент для работы на будучыню.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть