Культура

Галоўная інтрыга дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» захаваецца да канца дня

11 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова . Адразу дзве ўдзельніцы XXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» атрымалі найбольшую колькасць балаў па выніках двух дзён творчага спаборніцтва,

Удзельніца з  Мальты Кая і Ясміна Хусніддзінава з Узбекістана ў агульным заліку зраўнавалі свае шанцы, і цяпер у юных выканаўцаў па 139 балаў. Галоўная інтрыга конкурсу вырашыцца ў час цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», дзе аб’явяць пераможцу дзіцячага песеннага спаборніцтва.

Нерэальнае напружанне панавала сёння ў час выступлення юных зорак. У кожнага быў пэўны карт-бланш — яны выконвалі кампазіцыі на роднай мове. Адным такое заданне падыходзіла, а іншым не прынесла поспеху. Тым не менш конкурсная сцэна ззяла шматкаляровым нацыянальным каларытам, што адчувалася як у гучанні розных моў, так і ў разнастайнасці харэаграфіі груп падтанцоўкі, якія выконвалі кампазіцыі з элементамі народных танцаў. Чырвонай ніткай праз абодва дні выступленняў юнакоў і дзяўчат праходзіла тэма падарожжа ў Краіну сіняй пушкі, і некаму, здаецца, удалося злавіць яе за хвост. Застаецца пытанне, ці атрымаецца ў лідараў прывабіць гэту птушку на свой бок і атрымаць запаветны галоўны прыз.

Кая

Ясміна Хусніддзінава
Вельмі цікавымі атрымаліся вынікі конкурсу пасля другога дня. Усяго на адзін бал ад галоўных прэтэндэнтак на Гран-пры адстаў спявак з Казахстана Сагын Амірбайулы. За ім з рэзультатам 137 балаў ідзе харызматычны італьянец Джузэпэ. Злата Ярашэвіч сёння выступіла цудоўна і заваявала сімпатыі гледачоў і журы, але ўсё ж у яе толькі 136 балаў.


Юныя ўдзельнікі здзіўлялі не толькі вакальнымі данымі. Расіянін Кірыл Усаў па-майстэрску чытаў скорагаворкі. Мія з Харватыі ўпершыню пайграла на беларускіх цымбалах, і гэта атрымалася ў яе цудоўна і вельмі музычна. А Марыя Награісалавіч з Босніі і Герцагавіны расказала, што ўжо некалькі гадоў захапляецца астраноміяй і марыць разгледзець у тэлескоп кольцы Сатурна. Можа нават атрымаецца, што юная зорка эстрады будзе адкрываць новыя планеты і галактыкі.

 У дзіцячым музычным конкурсе ў гэтым годзе ўдзельнічалі 14 прадстаўнікоў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Ізраіля, Румыніі, Балгарыі і іншых краін. Усе гэтыя вакалісты прайшлі нацыянальныя адборы. У многіх ажыццявілася галоўная мара — пабываць на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску.

Фота Аляксандра  Хітрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть