Грамадства

Хрэнін: «Паланэз» і «Іскандэр» атрымалі задачы на ажыццяўленне маршаў у назначаныя раёны

10 жніўня, Мінск . «Паланэз» і «Іскандэр» атрымалі задачы на ажыццяўленне маршаў у назначаныя раёны, заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін,

«Воінскія часці сіл спецыяльных аперацый, сухапутных войскаў, ракетных войскаў, у тым ліку рэактыўныя сістэмы «Паланэз» і комплексы «Іскандэр» атрымалі задачы на ажыццяяўленне маршаў у назначаныя раёны, — сказаў Віктар Хрэнін. — Таксама ажыццёўлена нарошчванне сіл і сродкаў ЗРВ, РТВ і авіяцыі».

«Мы ўважліва сочым за абстаноўкай і гатовы рэагаваць на любыя яе змяненні», — дапоўніў міністр.

Як паведамлялася, дзяжурнымі сіламі па проціпаветранай абароне 9 жніўня выяўлены неапазнаныя паветраныя аб’екты, якія рухаліся з тэрыторыі Украіны ў напрамку Рэспублікі Беларусь. У мэтах своечасовага спынення магчымага парушэння дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленыя тэрміны былі прыведзены ў гатоўнасць нумар 1 назначаныя сілы і сродкі. Пасля перасячэння дзяржаўнай граніцы паветраныя цэлі былі класіфікаваны як беспілотныя лятальныя апараты і аддадзена каманда на іх знішчэнне.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть