Інфаграфіка

ІНФАГРАФІКА: Акцыя «Увага — дзеці!» |

У Беларусі напярэдадні новага навучальнага года праходзіць акцыя «Увага — дзеці!»

Тэрміны правядзення: 25 жніўня — 5 верасня.

Мэта — пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.

Вадзіцелям:

— трэба перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар;

— быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, паблізу дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту, у дварах;

— захоўваць скорасны рэжым;

— ажыццяўляць бяспечную перавозку дзяцей.

Бацькам:

— трэба растлумачыць дзіцяці, як паводзіць сябе на дарозе і ў дварах, расказаць, дзе бяспечна гуляць у мяч, катацца на веласіпедзе, роліках, самакаце і г.д.;

— рэкамендуецца перад пачаткам новага навучальнага года прайсці з дзіцем па маршруце з дома ў школу і назад, паказаўшы небяспечныя месцы;

— адпускаючы дзіця самастойна гуляць або катацца на веласіпедзе, пераканайцеся, што яно будзе рабіць гэта ў бяспечным месцы.

Для даведкі

У ДТЗ на дарогах Беларусі ў студзені — ліпені 2024 года пацярпелі 245 непаўналетніх.

Амаль 80 працэнтаў ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых.

Найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам дзяцей летам фіксуецца з пятніцы па нядзелю.

Крыніца: ГУ ДАІ МУС.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть