Палітыка

Кіраўнік МЗС Беларусі і пасол Зімбабвэ абмеркавалі графік двухбаковых мерапрыемстваў да канца года


Фота МЗС

5 жніўня, Мінск . Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў 5 жніўня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Ігнаціусам Грэмам Мудзімбам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Субяседнікі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Асаблівая ўвага была ўдзелена тэме рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту ў Зімбабвэ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў студзені 2023 года, першага пасяджэння сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве ў лютым 2024 года, а таксама перагавораў кіраўніка дзяржавы і першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліі Мнангагвы ў ліпені гэтага года.

Максім Рыжанкоў падзякаваў паслу за актыўны ўдзел у арганізацыі візіту жонкі зімбабвійскага лідара, якая стала ганаровым госцем 33-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», на якім выступіў мастацкі калектыў з Зімбабвэ.

Бакі таксама абмеркавалі графік двухбаковых мерапрыемстваў да канца 2024 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть