Культура

Майстар-класы ад рэжысёраў і жанры. У Музеі гісторыі беларускага кіно раскажуць пра дакументальныя фільмы


Фота Нацыянальнага гістарычнага музея

20 верасня, Мінск . Цыкл тэматычных кіналекторыяў па беларускіх дакументальных фільмах прадставяць у Музеі гісторыі беларускага кіно — філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.

«Наведванне нашага кіналекторыя — магчымасць стаць бліжэй да сябе, а таксама паглыбіць веды аб дакументальным кіно, даведацца больш пра яго жанры, падыходы і метады», — заўважылі ў прэс-службе міністэрства.

Удзельнікаў чакаюць майстар-класы ад вопытных рэжысёраў, унікальная магчымасць паразмаўляць з прадстаўнікам здымачных груп, цікавыя дыскусіі, карысныя веды і выдатная атмасфера.

Першы тэматычны кіналекторый «Увага, трэці званок…» адбудзецца 26 верасня ў 17.00. На ім гледачы ўбачаць фільмы «Святлана Данілюк», «Прастора Яўгена Лысіка», «Ларыса Александроўская».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть