Культура

Новы тэатральны сезон адкрые РТБД 20 жніўня


Фота з архіва

19 жніўня, Мінск . 33-і тэатральны сезон стартуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 20 жніўня, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Сезон адкрыецца спектаклем-хітом «Шлюб з ветрам», лагатыпам сезона стане  «папараць-кветка» — сімвал пазнання новага. А 21 жніўня ў 19.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музее Якуба Коласа адбудзецца тэатралізаванае чытанне ўрыўкаў з паэмы «Сымон-музыка», арганізаванае сумесна з тэатрам.

У творчых планах — вечар беларускай камедыі, прысвечаны гораду Мінску, прэм’еры-рэфлексіі на гістарычную тэматыку, а таксама спецыяльныя праекты, цікавыя эксперыменты, тэатралізаваныя чытанні п’ес ад Цэнтра беларускай драматургіі. РТБД прадоўжыць працаваць з культурнай спадчынай, нацыянальнымі шэдэўрамі і захоўваць гістарычную памяць Беларусі.

Таксама гледачы змогуць прыняць удзел ва ўжо знаёмых праектах тэатра, такіх як «Гуляем у тэатр», «Тэатратэрапія», «Дыялогі ў закуліссі», «РТБДом», «Цікавая сустрэча».

У пачатку сезона РТБД прыме ўдзел у Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» ў Брэсце са спектаклем «Карней» і ў III Міжнародным ціхаакіянскім тэатральным фестывалі ва Уладзівастоку са спектаклем «Камень дурасці».

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае ўсіх азнаёміцца са сваёй афішай.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть