Грамадства

Перадсерыйныя ўзоры айчыннага электрамабіля будуць сабраны да канца бягучага года


Фота з архіва

4 верасня, Мінск . Перадсерыйныя ўзоры айчыннага электрамабіля будуць сабраны да канца года. Аб гэтым расказаў генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Паддубка перад пачаткам XI Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Інавацыі ў машынабудаванні».

Стварэнне айчыннага электрамабіля — даручэнне кіраўніка дзяржавы, нагадаў Сяргей Паддубка. «У мінулым годзе мы дэманстравалі наш эксперыментальны ўзор легкавога беларускага электрамабіля, створанага на базе серыйнага ўжо беларускага аўтамабіля Geely Coolray X50. Электрычная версія — EX50. Пасля паказу мы атрымалі даручэнне стварыць перадсерыйную партыю з пяці штук, якая была б максімальна набліжана да серыйнага выпуску. На гэтай партыі мы праверым эфектыўнасць, эканаміную мэтазгоднасць і адпрацуем тэхналагічныя рашэнні. Цяпер мы якраз у працэсе іх стварэння — мы распрацавалі ўсе кампаненты электрапрывода, дакументацыю перадалі нашым прадпрыемствам-вытворцам», — падзяліўся ён.

У прыватнасці, электрарухавік вырабляе «Магілёўліфтмаш», батарэю збірае «Першая акумулятарная кампанія» (1АК), электроніку, сілавы інвертар і іншае — ААТ «Вымяральнік». «У бліжэйшы час мы атрымаем гэтыя кампаненты, і ў сябе збяром першы варыянт гэтага перадсерыйнага электрамабіля. А на працягу наступных месяцаў на прадпрыемстве «БЕЛДЖЫ» ўжо збяром усе пяць», — сказаў гендырэктар.

З улікам таго, што гэта аўтамабіль беларускай зборкі і з беларускай ліцэнзіяй, ён фактычна поўнасцю лакалізаваны. Пяць перадсерыйных айчынных электрамабіляў з’явяцца ўжо да канца бягучага года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть