У свеце

Прэзідэнт Эквадора растлумачыў адмову перадаваць савецкую тэхніку ЗША


Скрыншот відэа Euronews

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Эквадора Даніэль Набоа заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу CNN Espaсol, што краіна адмовілася перадаваць старое савецкае ўзбраенне ЗША з-за планаў Вашынгтона перадаць тэхніку Украіне, паведамляе РІА Навіны.

Палітык адзначыў, што ЗША публічна заявілі, што гэта ўзбраенне будзе выкарыстоўвацца ў канфлікце ва Украіне, а Эквадор не жадае быць часткай яго.

Даніэль Набоа запэўніў, што Эквадор не будзе ўдзельнічаць у перадачы ўзбраення трэцяму боку, калі яно можа затым апынуцца ва Украіне. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што Расія з’яўляецца трэцім па значнасці гандлёвым партнёрам Эквадора, кіраўніцтва якога не жадае парушаць міжнародныя дагаворы.

Раней Даніэль Набоа выказаў гатоўнасць абмяняць старое савецкае ўзбраенне, якое ён назваў «металаломам», на новае з ЗША, заявіўшы, што ў такім выпадку гэта не супярэчыць міжнародным пагадненням. Аднак у далейшым ён перагледзеў сваё рашэнне.

У Федэральнай службе па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі ў сваю чаргу назвалі магчымую перадачу Эквадорам ваеннай маёмасці з РФ трэцяму боку недапушчальнай, звяртаючы ўвагу на парушэнне міжнароднага права.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть