Палітыка

Рыжанкоў: ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» — адзін з ключавых элементаў сумеснага будаўніцтва глабальнай цывілізацыі


Фота МЗС

12 верасня, Мінск . Ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» — адзін з ключавых элементаў сумеснага будаўніцтва глабальнай цывілізацыі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы 12 верасня на 9-м саміце «Пояс і шлях» у спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што запуск гэтай кітайскай ініцыятывы ў 2013 годзе быў больш чым своечасовым.

Максім Рыжанкоў падзякаваў ураду спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Кітая Ганконга за запрашэнне прыняць удзел у гэтым саміце.

«Ганконг трывала замацаваў свае пазіцыі ў якасці вядучага міжнароднага цэнтра гандлю, фінансаў, культуры і адукацыі. Ён з’яўляецца «суперканектарам», які стварае дадатковыя магчымасці для Кітая і ўсяго свету, прымнажаючы выгады і ўзаемныя перавагі», — падкрэсліў Максім Рыжанкоў.

На сустрэчы міністр прадставіў бачанне Беларусі на другое дзесяцігоддзе ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

«Магчыма, некаторыя мае заявы здадуцца вам прамалінейнымі, але яны шчырыя, як і павінна быць паміж сябрамі, — заўважыў ён. — Я мяркую, што, акрамя Беларусі і, магчыма, Венгрыі, ні адна іншая краіна ў Еўропе не адважыцца быць такой адкрытай».

Кіраўнік беларускага МЗС закрануў гістарычны кантэкст: «Пасля распаду Савецкага Саюза Захад абвясціў пра «канец гісторыі» і паспрабаваў назаўсёды спыніць гадзіннік на сваёй «аднапалярнай секцыі». Але гісторыю нельга спыніць. Што адбывалася ў свеце, калі была запушчана ініцыятыва «Пояс і шлях»? Мы перажывалі глабальны эканамічны крызіс, выкліканы перакосамі ў эканоміцы ЗША, калапс апартуністычных інтэрвенцый Захаду ў Афганістане, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы. Існуючыя правалы заходнецэнтрычнай сістэмы патрабавалі рашучых мер па выпраўленні сітуацыі».

«З аднаго боку была група краін, якія настальгіруюць па старых, залатых часах. Калі яны жылі за кошт бязлітаснай эксплуатацыі прыродных і чалавечых рэсурсаў астатняга свету. Яны жадалі і спрабавалі спыніць ход гісторыі. І для гэтага ўсяляк перашкаджалі развіццю іншых, сеялі хаос, распальвалі пратэсты ў дзяржавах, якія выбралі незалежны шлях у розных адценнях так званай каляровай палітры», — канстатаваў ён.

«А на другім баку апынуліся дзяржавы, якія ніколі не хацелі вяртацца да старых часоў беднасці, неакаланіяльнага рабавання і эксплуатацыі, — прадоўжыў міністр. — Краіны, што сталі на шлях развіцця, новыя незалежныя дзяржавы, Глабальны Поўдзень — у гэтых краін шмат назваў. Але самае дакладная — «Глабальная большасць». Па-першае, таму што яна адэкватна адлюстроўвае размеркаванне насельніцтва, тэрыторыі, прыродных багаццяў, эканамічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу. Па-другое, як напамін пра асноватворны прынцып дэмакратыі — большасць вырашае».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть